Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон заклікаў «абнавіць» адносіны з Расеяй


Эўразьвязу патрэбныя «стратэгічныя адносіны» з Турцыяй і Расеяй дзеля міжнароднай стабільнасьці. Пра гэта заявіў у чацьвер прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас рабочага візыту ў Хэльсынкі, перадае Reuters.

Ён заклікаў «абнавіць» узаемадзеяньне з Масквой па такіх пытаньнях, як кібэрбясьпека, абарона і стратэгічныя сувязі. Францускі лідэр сказаў, што ў дыялёгу паміж Расеяй і ЭЗ неабходна накрэсьліць «новыя контуры». Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што «стабільнасьць ва ўсім рэгіёне — у нашых інтарэсах».

Заява Макрона прагучала на фоне ўзмацненьня супярэчнасьцяў паміж Эўропай і ЗША. Адміністрацыя Дональда Трампа прымае супраць Расеі, Турцыі і Ірана цэлы шэраг санкцый, якія не былі падтрыманы эўрапейскімі краінамі з прычыны бізнэс-інтарэсаў. На днях францускія і нямецкія ўлады абвясьцілі аб распрацоўцы мер, якія дазваляюць абыходзіць амэрыканскія абмежавальныя меры, якія Вашынгтон уводзіць супраць трэціх краін у аднабаковым парадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG