Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея стала галоўным інвэстарам у эканоміку Ўкраіны


Расея па выніках першага паўгодзьдзя 2018 года аказалася найбуйнейшым інвэстарам у эканоміку Ўкраіны, вынікае з дадзеных Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны. Расейскі ўклад склаў $ 436 млн — траціна ад агульнага аб’ёму інвэстыцый (34,6%).

Далей ідуць Кіпр і Нідэрлянды, якія ўклалі ва ўкраінскую эканоміку па больш чым $ 200 млн. Сярод буйных інвэстараў апынуліся таксама Аўстрыя ($ 58,7 мільёнаў даляраў), Польшча ($ 54,1 млн), Францыя ($ 46,9 млн) і Вялікабрытанія ($ 43,4).

Прыкладна 60% ад усіх інвэстыцый Украіна накіравала ў фінансавую сфэры, 10% — у гандаль, яшчэ прыкладна па 8% — у прамысловасьць і тэлекамунікацыі.

Статыстыка прыводзіцца без уліку дадзеных па анэксаваным Расеяй Крыме і Данецкай і Луганскай абласьцей, дзе зараз ідуць ваенныя дзеяньні.

28 жніўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў, што ўкраінскі бок гатовы разарваць Дамову аб дружбе, супрацоўніцтве і партнэрстве з Расеяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG