Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску гарэў мэблевы супэрмаркет. ФОТА і ВІДЭА

абноўлена

У 12:12 Міністэрства надзвычайных сытуацыяў заявіла пра ліквідацыю пажару — прыблізна праз 15 хвілінаў пасьля першых пастоў пра дым над горадам. Лекары хуткай дапамогі і прадстаўнікі МНС заявілі, што пацярпелых няма.

​Прэс-сакратарка менскага ўпраўленьня МНС Вольга Мельчанка паведаміла Свабодзе, што сыгнал аб пажары ў мэблевай краме на вуліцы Веры Харужай, 25, паступіў у 11:53, у 12:06 пажар быў лякалізаваны, а ў 12:11 ліквідаваны.

Паводле папярэдняй вэрсіі, агучанай менскім МНС, прычынай пажару магла быць іскра ад пілы «баўгаркі», якой у парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі працавалі ў часе мадэрнізацыі прадпрыемства.

Пажар ахапіў 70 м² даху, гарэў уцяпляльнік. Ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі 19 пажарных машын.

Дым ад пажару было відаць здалёк — ці не з паловы гораду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG