Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Telegram дапускае перадачу дадзеных уладам, але не расейскім


Акцыя ў абарону Telegram
Акцыя ў абарону Telegram

Абноўленыя правілы мэсэнджэра Telegram прадугледжваюць перадачу ўладам нумару тэлефону і IP-адрасу карыстальніка, падазраванага ў тэрарызьме. Для гэтага спатрэбіцца адпаведнае судовае рашэньне.

У разьдзеле аб палітыцы прыватнасьці, на зьмены ў якім зьвярнуў увагу партал «Код Дурова», падкрэсьліваецца, што раней гэткую інфармацыю спэцслужбам ніколі не перадавалі. Цяпер яна будзе публікавацца раз на паўгода ў адмысловай справаздачы. Перапіску або ключы для расшыфроўкі паведамленьняў мэсэнджэр перадаваць ня будзе.

Стваральнік Telegram Павел Дураў у аўторак заявіў, што на звароты расейскіх спэцслужбаў і сытуацыю ў Расеі гэтая палітыка не распаўсюджваецца. Зьмены ў палітыцы прыватнасьці кіраўніцтва сэрвісу патлумачыла уступленьнем у сілу Агульнага рэглямэнту абароны дадзеных Эўразьвязу.

Раней юрыст праваабарончай арганізацыі «Агора» Павел Чыкаў падкрэсьліў, што зьмены ў палітыцы мэсэнджэра былі наступствам справы ФСБ супраць Telegram, але ня сталі вынікам перамоваў з уладамі. Чыкаў адзначыў, што кіраўніцтва мэсэнджэра даўно змагаецца з тэрарызмам.

9 жніўня Вярхоўны суд Расеі адмовіўся адмяніць распараджэньне ФСБ, паводле якога Telegram абавязаны перадаць ключы для расшыфроўкі паведамленьняў карыстальнікаў на першае патрабаваньне спэцслужбы.

Кіраўніцтва Telegram адмаўляецца выконваць гэтае патрабаваньне, спасылаючыся на Канстытуцыю Расеі, якая гарантуе таямніцу перапіскі, тэлефонных перамоваў, паштовых, тэлеграфных i iншых паведамленьняў. У судзе довады кампаніі назвалі «неабгрунтаванымі».

Адмова Telegram была падставай для пазову аб блякаваньні мэсэнджэра на тэрыторыі Расеі, пададзенага Роскомнадзором і задаволенага Таганскім раённым судом. Мэсэнджэр спрабуюць заблякаваць ад 16 красавіка 2018 году. З гэтай прычыны Telegram працуе зь перабоямі і, паводле дадзеных дасьледчай кампаніі Mediascope, страціў пятую частку расейскай аўдыторыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG