Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна будзе кантактаваць з СНД толькі празь Беларусь


 Сьцяг СНД
Сьцяг СНД

Украіна ў жніўні закрыла прадстаўніцтва пры статутных органах Садружнасьці Незалежных Дзяржаў.

Пра гэта заявіў старшыня Выканаўчага камітэту СНД Сяргей Лебедзеў, паведамляе Інтэрфакс. Чыноўнік патлумачыў, што СНД захавае кантакт з Кіевам праз пасольства Ўкраіны ў Беларусі.

Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка ў траўні падпісаў указ аб адкліканьні ўсіх прадстаўнікоў краіны з органаў СНД. Сваё рашэньне ён патлумачыў эўрапейскай арыентацыяй краіны.

Гэтаму папярэднічала рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны аб адклiканьнi прадстаўнікоў краіны з органаў Садружнасьці, а таксама яе выхадзе з міждзяржаўных пагадненьняў у рамках гэтай арганізацыі.

Украіна была адной з краін-заснавальніц СНД — міждзяржаўнага ўтварэньня, якое стварылі 12 краін — былых рэспублік СССР. Фармальна яна не ратыфікавала статут Садружнасьці, аднак удзельнічала ў дзейнасьці арганізацыі. З 2014 году — пасьля анэксіі Крыму Расеяй і пачатку ўзброенага канфлікту ў Данбасе — Украіна практычна не прымала ўдзелу ў дзейнасьці СНД. На сустрэчах лідэраў краін Садружнасьці ў апошнія гады Ўкраіна была, як правіла, прадстаўленая на ўзроўні пасла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG