Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея анансавала найбуйнейшыя з 1981 году вайсковыя вучэньні


Уладзімір Пуцін на вучэньнях «Захад-2017»
Уладзімір Пуцін на вучэньнях «Захад-2017»

Расейскае міністэрства абароны анансавала вайсковыя вучэньні «Ўсход 2018», якія, паводле задумы ведамства, стануць найбуйнейшымі з 1981 году, калі адбыліся сумесныя манэўры СССР і краін Варшаўскай дамовы.

Міністар абароны Сяргей Шайгу заявіў, што вучэньні пройдуць амаль на ўсіх палігонах Цэнтральнай і Усходняй вайсковых акругаў. У іх будуць задзейнічаны каля 300 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку паветрана-дэсантныя войскі, а таксама больш за тысячу самалётаў і верталётаў. У манэўрах прымуць удзел Ціхаакіянскі і Паўночны флёт, заявіў Шайгу.

Вучэньні заплянаваныя на 11-15 верасьня. Агенцтва «Інтэрфакс» піша, што ім прысвоены міжнародны статус.

Летась у верасьні на тэрыторыі Расеі і Беларусі прайшлі манэўры «Захад-2017». Паводле іх сцэнару, расейскія і беларускія войскі супрацьстаялі арміі выдуманых заходніх краін. У лістападзе таго ж году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў буйныя і стратэгічныя прадпрыемствы «незалежна ад формаў уласнасьці» быць гатовымі да павелічэньня выпуску вайсковай прадукцыі.

У NATO заявілі, што манэўры сьведчаць аб падрыхтоўцы Расеі «да вялікай вайны».

Вучэньні «Захад-81», зь якімі Шайгу параўнаў будучыя вучэньні, праходзілі у тым ліку каля мяжы з Польшчай. Захад успрыняў іх як дэманстрацыю сілы і гатоўнасьці Савецкага Саюза да буйной наступальнай апэрацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG