Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У зоне ЧАЭС украінская паліцыя затрымала двух беларусаў


Затрыманыя беларусы
Затрыманыя беларусы

У зоне Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі затрымалі двух беларусаў, паведаміла прэс-служба паліцыі Кіеўскай вобласьці.

Праваахоўнікі каля вёскі Парышаў выявілі аўтамабіль Toyota, у якім знаходзіліся двое грамадзян Беларусі 33 і 42 гадоў. Паводле паліцыі, яны «праніклі на тэрыторыю зоны адчужэньня па-за кантрольна-прапускнымі пунктамі, на тэрыторыю Ўкраіны праніклі гэтаксама па-за межамі памежнага пункту пропуску, чым парушылі заканадаўства Ўкраіны».

Паводле праваахоўнікаў, затрыманыя патлумачылі, што яны заблукалі.

Іхны аўтамабіль забралі, матэрыялы накіраваныя ў Іванкаўскі раённы суд Кіеўскай вобласьці. Пасьля рашэньня суду мужчыну і жанчыну перададуць памежнікам Беларусі.

Паліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулу 204-1 Кодэксу Ўкраіны аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконнае перасячэньне або спроба незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы Ўкраіны). Ім пагражае штраф у 8500–13600 грыўняў (каля 625–1000 беларускіх рублёў) або арышт на 10–15 дзён, а таксама магчымая канфіскацыя транспартнага сродку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG