Анонс эксклюзіўнага інтэрвію распаўсюджвае тэлеканал АТН.
Мяркуецца, што кіраўнік Беларусі распавядзе пра падрабязнасьці перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Сочы. Будуць зададзеныя пытаньні пра эканамічныя стасункі паміж краінамі. Апроч гэтага, абмяркуюць асобу новага амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.
«Гэта наша агульная прастора – ад Берасьця да Ўладзівастока. І людзі мусяць пачувацца аднолькава – што ў Берасьці, што ва Ўладзівастоку», – кажа Аляксандр Лукашэнка ў анонсе перадачы.
Эфір заплянаваны на 21.00 26 жніўня на канале АТН.