Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: Крыніцы ЦРУ ў асяродзьдзі Пуціна «змоўклі»

Крыніцы амэрыканскіх спэцслужбаў у Крамлі і ў асяродзьдзі расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў апошнія месяцы захоўваюць маўчаньне, у сувязі з чым Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленьне і іншыя ўрадавыя агенцтвы ЗША застаюцца без інфармацыі аб рэальных намерах расейскага кіраўніцтва наконт умяшаньня ў прамежкавыя выбары ў Кангрэс у лістападзе гэтага года. Аб гэтым піша газэта The New York Times, спасылаючыся на свае крыніцы.

Па дадзеных газэты, менавіта інфармацыя ад крыніц, якія маюць доступ да вышэйшага эшалёна расейскай улады, у 2016 годзе дазволіў амэрыканскім спэцслужбам «вылічыць» расейскіх хакераў і «інтэрнэт-троляў», якія ажыцьцяўлялі ўмяшальніцтва ў выбарчы працэс у ЗША, а таксама вызначыць, што рашэньні аб гэтым умяшаньні прымаліся ў Крамлі.

Суразмоўцы The New York Times са спэцслужбы ня лічаць, што гэтыя людзі былі забітыя або раскрытыя. Хутчэй яны «заляглі на дно» праз узмацненьня контрразьведвальнай дзейнасьці расейскіх спэцслужбаў — піша выданьне.

XS
SM
MD
LG