Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевяцярых дзяцей, якіх забралі ў бацькоў за тое, што тыя білі іх папругай, вярнулі ў сям’ю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзевяцярых дзяцей з Радашкавічаў, якіх увесну забралі ў бацькоў за тое, што маці біла старэйшых папругай, вырашылі вярнуць у сям’ю. Шасьцёра хлопцаў будуць з мамай і татам ужо сёньня. Трое самых маленькіх — бліжэй да выходных, паведамляе Tut.by.

«22 жніўня рашэньнем камісіі па справах непаўналетніх усіх дзетак вярнулі бацькам, — сказала Вольга Клепакова, намесьніца старшыні камісіі па справах непаўналетніх Маладзечанскага райвыканкаму. — Шасьцёра дзяцей, якія знаходзіліся ў прытулку, будуць дома ўжо сёньня. Трое самых маленькіх — да выходных. Цяпер яны ў прыёмнай сям’і, рыхтуецца рашэньне на іх вяртаньне».

Паводле Клепаковай, за пяць месяцаў, пакуль дочкі і сыны былі не ў сям’і, мама з татам усьвядомілі, што біць дзяцей папругай нельга, і выправіліся.

«Бацькі вельмі рады, што дзеці вяртаюцца, мы ўпершыню ўбачылі, як яны ўсьміхаюцца. Хлопцы таксама вельмі хочуць дадому, — кажа Вольга Клепакова. — У апошні час мама з татам ішлі на кантакт. Для ўсіх дзетак абсталявалі дома спальныя месцы, якіх дагэтуль не было. На душы спакойна, што сытуацыя зьмянілася ў лепшы бок».

Усе гэтыя пяць месяцаў мама працавала на прадпрыемстве ў Маладэчне. Цяпер яна зноў вернецца ў дэкрэт: будзе глядзець за малымі. Назіраць за сям’ёй працягнуць, шэсьць месяцаў за імі будзе прыглядаць школа.

Дзяцей у сям’і з Радашкавічаў забралі ў канцы сакавіка, бо маці біла іх папругай. Трох малодшых дзяцей жанчыны (самаму малому 9 месяцаў) перадалі ў прыёмную сям’ю родзічаў бацькоў, шасьцёх — у Радашкавіцкую школу-інтэрнат.

Жанчына сьцьвярджала, што рабіла ўсё правільна, што дзяцей карае не яна, а Бог, яна нібыта толькі вызначала колькасьць удараў. Яна сказала, што муж не падзяляў такіх мэтадаў выхаваньня, але раней яна ня ведала, што яны незаконныя.

У чэрвені суд Маладэчанскага раёну аштрафаваў маці на 15 базавых велічыняў (360,5 рубля).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG