Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб забойстве Шарамета ёсьць «адна нітачка», — Генэральны пракурор Украіны

Акцыя памяці Паўла Шарамета ў Кіеве, 2017 год
Акцыя памяці Паўла Шарамета ў Кіеве, 2017 год

У расьсьледаваньні справы аб гібелі журнаіста Паўла Шарамета апошнім месяцам зьявілася «нітачка», за якой ідуць «актыўныя сьледчыя дзеяньні», паведаміў у інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе» генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка.

Юры Луцэнка, архіўнае фота
Юры Луцэнка, архіўнае фота

«За апошні месяц мы маем адну нітачку, якая, магчыма, прывядзе нас да адказу ў гэтым пытаньні. Трымаю гэта на сваім кантролі. Ідуць вельмі актыўныя сьледчыя дзеяньні. Кропка. Больш нічога не скажу», — паведаміў Юры Луцэнка.

У той жа час пракурор пацьвердзіў, што ў справе і пасьля двух гадоў сьледзтва няма падазраваных.

Магчыма. Падкрэсьліваю гэтае слова
Юры Луцэнка

«Мы цяпер маем інфармацыю, якая, імаверна, выведзе нас як мінімум на выканаўцаў, а потым і на замоўцаў. Але — магчыма. Падкрэсьліваю гэтае слова», — сказаў Луцэнка.

Генэральны пракурор таксама патлумачыў, чаму сьледчыя ня лічаць гэтае забойства тэрарыстычным актам.

«Прачытайце артыкул пра тэрарызм... Яны (сьледчыя. — РС) лічаць, што выбуховая прылада была закладзеная так, каб паразіць толькі аднаго чалавека... Калі выбуховая прылада скіраваная на кіроўцу і нават тэарэтычна ня можа паразіць навакольных, пракуроры і сьледчы лічаць, што гэта не тэрарызм. Так іх вучылі», — сказаў ён.

Як загінуў Павал Шарамет
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00

Журналіст Павал Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля. Украінская ўлада кваліфікуе гібель журналіста як наўмыснае забойства.

У лютым сёлета цывільная жонка загінулага журналіста Паўла Шарамета, заснавальніца выданьня «Ўкраінская праўда» Алена Прытула зьвярнулася да генэральнага пракурора з заявай, у якой прасіла расьсьледаваць справу як тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі чалавека. Пазьней яна падала скаргу ў суд на бязьдзейнасьць генэральнага пракурора Луцэнкі ў справе аб выбуху. Рэдактарка «Ўкраінскай праўды» патрабуе прызнаць яе пацярпелай.

20 ліпеня 2018 першы намесьнік старшыні Нацыянальнай паліцыі Вячаслаў Аброськін паведаміў, што праваахоўнікі выявілі чалавека, «якога можна ідэнтыфікаваць» і які можа мець дачыненьне да забойства Шарамета.

Прадстаўнік пракуратуры Андрэй Лысенка заяўляў, што праваахоўнікі працуюць з чатырма асноўнымі вэрсіямі: прафэсійная журналісцкая дзейнасьць, асабістыя непрыязныя адносіны, дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне, памылка з аб’ектам (падарваны аўтамабіль належаў цывільнай жонцы Шарамета, заснавальніцы «Ўкраінскай праўды» Алене Прытуле).

Разам з тым у межах справы пра падазрэньні пакуль нікому не паведамлялі.

На Паўночных могілках пад Менскам адкрылі помнік Паўлу Шарамету. ФОТАФАКТ

Павал Шарамет быў забіты ва ўзросьце 44 год, 20 ліпеня 2016 году ў Кіеве – невядомыя заклалі бомбу ў машыну. Афіцыйнае расьсьледаваньне забойства ідзе ўжо два гады, але няма ні падазраваных, ні доказаў, ні зачэпак. Адразу пасьля забойства Паўла Шарамета кіраўніцтва праваахоўных органаў і ўлады Ўкраіны заявілі, што расьсьледаваньне – справа гонару, але ўжо праз год справу «закрылі» ад грамадзкасьці.
1/3 Павал Шарамет быў забіты ва ўзросьце 44 год, 20 ліпеня 2016 году ў Кіеве – невядомыя заклалі бомбу ў машыну. Афіцыйнае расьсьледаваньне забойства ідзе ўжо два гады, але няма ні падазраваных, ні доказаў, ні зачэпак. Адразу пасьля забойства Паўла Шарамета кіраўніцтва праваахоўных органаў і ўлады Ўкраіны заявілі, што расьсьледаваньне – справа гонару, але ўжо праз год справу «закрылі» ад грамадзкасьці.
Павал Шарамет быў вядомы перадусім як крытык беларускіх уладаў, але не баяўся крытыкаваць і расейскія, і ўкраінскія. Ды прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка казаў, што лічыў Шарамета сябрам. На фота — маці Паўла Шарамета Людміла.
2/3 Павал Шарамет быў вядомы перадусім як крытык беларускіх уладаў, але не баяўся крытыкаваць і расейскія, і ўкраінскія. Ды прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка казаў, што лічыў Шарамета сябрам. На фота — маці Паўла Шарамета Людміла.
Шарамет быў вядоўцам на беларускай тэлевізіі ў пачатку 1990-х, рэдактарам «Белорусской деловой газеты», перайшоў на расейскую тэлевізію ў якасьці беларускага карэспандэнта, кіраваў аддзелам спэцыяльных інфармацыйных праектаў расейскага элеканалу ОРТ, заснаваў сайт «Беларускі партызан», працаваў у шэрагу ўкраінскіх СМІ.
3/3 Шарамет быў вядоўцам на беларускай тэлевізіі ў пачатку 1990-х, рэдактарам «Белорусской деловой газеты», перайшоў на расейскую тэлевізію ў якасьці беларускага карэспандэнта, кіраваў аддзелам спэцыяльных інфармацыйных праектаў расейскага элеканалу ОРТ, заснаваў сайт «Беларускі партызан», працаваў у шэрагу ўкраінскіх СМІ.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG