Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна папрасілі аб абмене 11 асуджаных ва Ўкраіне расейцаў


Людміла Дзянісава каля расейскай калёніі, дзе ўтрымліваецца Алег Сянцоў, 28 чэрвеня
Людміла Дзянісава каля расейскай калёніі, дзе ўтрымліваецца Алег Сянцоў, 28 чэрвеня

Упаўнаважаная па правах чалавека Вярхоўнай рады Ўкраіны Людміла Дзянісава расказала на Facebook, што 11 зьняволеных ва Ўкраіне расейцаў напісалі ліст Уладзіміру Пуціну, у якім папрасілі абмяняць іх на «аднаго з украінскіх палітвязьняў».

На каго прапануецца абмен, не гаворыцца — называюцца толькі імёны тых, хто папрасіў аб абмене. Іхныя лісты будуць накіраваныя дыпляматычнай поштай празь Міністэрства замежных справаў Украіны ў адміністрацыю прэзыдэнта Расеі.

Раней Людміла Дзянісава і ейная расейская калега Тацяна Маскалькова ўзгаднілі сьпіс з 34 асобаў, зьняволеных ва Ўкраіне і ў Расеі, якіх яны зьбіраліся наведаць, ды неўзабаве абвінавацілі адна адну ў нежаданьні выконваць дамоўленасьць; расейскія ўлады не дазволілі Дзянісавай сустрэцца з Алегам Сянцовым, Станіславам Клыхам і Раманам Сушчанкам.

Тым часам Сянцоў чацьвёрты месяц трымае галадоўку, патрабуе вызваліць 71 украінскага палітвязьня з расейскіх турмаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG