Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы свабоды слова: Трамп павінен разблякаваць карыстальнікаў Twitter


Прэзыдэнт павінен выконваць пастанову суду, сьцьвярджае праваабарончая група.

Абаронцы свабоды слова заявілі, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп працягвае блякаваць дзясяткі карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Twitter, нягледзячы на пастанову суду, згодна зь якой такія дзеяньні парушаюць Першую папраўку да Канстытуцыі ЗША, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Інстытут Найта у абарону Першай папраўкі (The Knight First Amendment Institute) пры Калюмбійскім унівэрсытэце ў Нью-Ёрку накіраваў ліст у Міністэрства юстыцыі ЗША, у якім паведаміў аб тым, што Трамп усё яшчэ блякуе доступ 41 чалавека да свайго акаўнту ў Twitter.

Група, якая выступае ў абарону свабоды слова, адзначае, што ўсе гэтыя карыстальнікі былі заблякаваныя пасьля таго, як у сваіх твітах нэгатыўна выказваліся пра Трампа або яго палітыцы.

«Першая папраўка забараняе прэзыдэнту блякаваць карыстальнікаў Twitter проста таму, што яны яго крытыкавалі», — заявіў юрыст Інстытуту Найта Кейт Фалоў.

Судзьдзя фэдэральнага суду ў Нью-Ёрку Наомі Рыс Баквалд пастанавіла 23 траўня, што Трамп абавязаны аднавіць доступ да свайго акаўнту ў Twitter для сямі чалавек, якія зьвярнуліся з гэтай нагоды ў суд. Пазоўнікі дамагліся аднаўленьня доступу да акаўнта прэзыдэнта ЗША ў чэрвені. У заключэньні судзьдзі Баквалд ня згадвалася колькасьць карыстальнікаў, якіх Трамп павінен быў разблякаваць.

У траўні Баквалд пастанавіла, што крытыкі, што камэнтуюць твіты Трампа ў гэтай папулярнай сацыяльнай сетцы, маюць права выказваць сваё меркаваньне і што, калі Трамп будзе блякаваць іх, ён парушыць канстытуцыйныя гарантыі свабоды слова.

Дональд Трамп выкарыстоўвае свой рахунак на Twitter, на які падпісаныя каля 54 мільёнаў карыстальнікаў, для прасоўваньня сваёй палітыкі і крытыкі апанэнтаў, якія, быўшы заблякаванымі, ня могуць наўпрост адказаць на «твіты» прэзыдэнта.

Белы дом не пракамэнтаваў ліст Інстытуту Найта, аднак Мінюст ЗША ў пададзенай у аўторак 8 жніўня апэляцыі супраць рашэньня нью-ёркскага суду заявіў, што пастанова судзьдзі Баквалд было «абсалютна няправільна вытлумачана».

Акаўнт Трамп «належыць Дональду Трампу як прыватнай асобе», і ён вядзе яго ад свайго імя, а не ад імя ўраду", гаворыцца ў апэляцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG