Міністэрства абароны Расеі ў гонар Дня ваенна-паветраных сіл апублікавала фотакопіі архіўных дакумэнтаў, якія тычацца Другой сусьветнай вайны.
Сярод апублікаваных дакумэнтаў — копія рукапіснага загаду Іосіфа Сталіна аб бамбардзіроўцы Бэрліну. Сталін надыктаваў яго Георгію Малянкову і падпісаў у ноч на 9 жніўня 1941 году. У адпаведнасьці з загадам частка самалётаў здолела даляцець да Бэрліна з аэрадромаў у Эстоніі і скінула бомбы. У канцы жніўня 1941 году атакі былі спыненыя. Тады нямецкая армія заняла Талін.
Мінабароны Расеі таксама рассакрэціла ўзнагародныя дакумэнты некаторых савецкіх лётчыкаў і аналітычныя дакумэнты па самалётах часоў вайны.