Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Румыніі расьсьледуе вулічныя сутыкненьні


 Пратэсты ў Бухарэсьце, 10 жніўня
Пратэсты ў Бухарэсьце, 10 жніўня

Румынскія ўлады адкрылі крымінальнае расьсьледаваньне абставінаў актаў гвалту ў Бухарэсьце 10 і 11 жніўня.

Больш за 450 чалавек пацярпелі ў Бухарэсьце падчас шматтысячнай антыўрадавай акцыі пратэсту.

У Бухарэсьце ў антыкарупцыйным мітынгу, паводле апошніх дадзеных, бралі ўдзел ад 30 да 50 тысяч чалавек. Многія зь іх прыехалі з-за мяжы, дзе агульная колькасьць румын, якія знаходзяцца на заробках, складае многія сотні тысяч.

Дзясяткі тысяч румынаў на вуліцах Бухарэсту патрабуюць адстаўкі ўраду. Відэа

Прэзыдэнт Румыніі Клаўс Ёханіс і эўрапейскія палітыкі выступілі з асуджэньнем неапраўдана жорсткіх дзеяньняў паліцыі, паведамляе Бі-бі-сі. Румынская прэса піша, што правакатары, якія дамагаліся абвастрэньня сытуацыі, былі як сярод маніфэстантаў, так і сярод паліцэйскіх.

Паводле Усясьветнага банка, каля чвэрці румынаў з эканамічна актыўнай часткі насельніцтва, жывуць і працуюць за мяжой. Яны пералічваюць на радзіму значныя сумы грошай — у гадавым вылічэньні гэта некалькі мільярдаў даляраў.

Антыкарупцыйныя выступы ў Румыніі адбываліся цягам апошніх гадоў неаднаразова. У апазыцыйнай прэсе цяперашні ўрад сацыял-дэмакратаў называюць «злодзеямі» і «арганізаванай злачыннай групоўкай».

Першыя мітынгі з патрабаваньнем забясьпечыць незалежнасьць органаў правасудзьдзя адбыліся ў Румыніі яшчэ ў чэрвені — яны праходзілі мірна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG