Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні чалавек пацярпелі падчас антыкарупцыйнага мітынгу ў Румыніі


Сотні дэманстрантаў, якія выйшлі на антыкарупцыйны мітынг у Бухарэсьце, пацярпелі ў выніку сутычак зь міліцыяй, якая спрабавала разагнаць натоўп, выкарыстоўваючы сьлезацечны газ і вадамёты.

Больш за 400 чалавек зьвярнуліся па тэрміновую мэдыцынскую дапамогу пасьля сілавога разгону антыкарупцыйнага мітынгу ў Бухарэсьце, у тым ліку 10 паліцыянтаў, якія пацярпелі ад дэманстрантаў, паведамілі прадстаўнікі экстраных службаў. Румынскае інфармацыйнае агенцтва Agerpres паведамляе пра 440 пацярпелых.

Міліцыя ў Бухарэсьце выкарыстала сьлезацечны газ і вадамёты для разгону пратэстоўцаў 10 жніўня. У паліцыі сьцьвярджаюць, што былі вымушаныя пайсьці на такі крок у адказ на агрэсію мітынгоўцаў, якія закідвалі іх бутэлькамі з вадой і іншымі прадметамі. Аднак на відэа, якія зьявіліся ў сацсетках, можна пабачыць, як паліцыя зьбівае мірных пратэстоўцаў, якія стаяць, трымаючы рукі ўверх.

Прэзыдэнт Румыніі Клаўс Ёханіс асудзіў сілавы разгон удзельнікаў акцыі. Аб гэтым ён напісаў у пятніцу ў Facebook.

«У сапраўднай дэмакратыі кожны чалавек мае права пратэставаць, а гвалт недапушчальны, незалежна ад палітычных пазыцый, — падкрэсьліў ён. -. Я цьвёрда асуджаю жорсткае, зусім непрапарцыйнае ў дачыненьні да паводзінаў большасьці людзей на плошчы Вікторыі ўмяшаньне жандармэрыі. Спроба падавіць волю людзей гвалтоўнай рэакцыяй сіл правапарадку — гэта рашэньне, вартае асуджэньня. Міністар ўнутраных спраў павінен тэрмінова даць тлумачэньні ў сувязі з тым, як яна [жандармэрыя] каардынавала падзеі гэтага вечара».

10 жніўня каля 100 тысяч пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы гарадоў Румыніі з патрабаваньнем адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых выбараў. СМІ ацанілі натоўп ў 30.000-80.000 чалавек у Бухарэсьце, а таксама казалі пра дзясяткі тысяч пратэстоўцаў у іншых гарадах. Афіцыйныя дадзеныя не былі даступныя. Пратэстоўцы трымалі ў руках сьцягі Румыніі і Эўрапейскага Зьвязу, скандуючы: «Справядлівасьць, а не карупцыя!»

Акцыя з заклікам да пратэсту была распачатая ў сацыяльнай сетцы Facebook. У мітынгу ўзялі ўдзел як мясцовыя, так і былі румыны, якія жывуць і працуюць за мяжой. Мітынгоўцы патрабавалі адстаўкі левацэнтрысцкага ўраду ў складзе Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП) і Альянсу лібэралаў і дэмакратаў, а таксама правядзеньня датэрміновых выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG