Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: новыя санкцыі ЗША супраць Расеі можна лічыць абвяшчэньнем эканамічнай вайны


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заяўляе, што ў выпадку ўзмацненьня жорсткасьці санкцый ЗША супраць Масквы іх можна будзе расцаніць як абвяшчэньне эканамічнай вайны.

«Калі пойдзе нешта тыпу забароны дзейнасьці банкаў або выкарыстаньня той ці іншай валюты, то гэта можна будзе назваць абсалютна прама абвяшчэньнем эканамічнай вайны. І ў гэтай вайне неабходна будзе рэагаваць — эканамічнымі мэтадамі, палітычнымі мэтадамі, а ў выпадку неабходнасьці і іншымі мэтадамі. І нашы амэрыканскія сябры гэта павінны разумець», — заявіў ён.

8 жніўня Дзярждэпартамэнт ЗША анансаваў увядзеньне новых санкцый супраць Расеі ў сувязі з атручваньнем былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў брытанскім Солсбэры ў пачатку сакавіка. Гэтыя санкцыі ўступяць у сілу 22 жніўня або каля гэтай даты. Сярод іншага уводзіцца забарона на экспарт у Расею тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў сфэры нацыянальнай бясьпекі. Гаворка ідзе пра электронныя прылады, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыі.

У МЗС Расеі 9 жніўня заявіла, што Масква рыхтуе «контразахады».

Скрыпалі былі атручаныя 4 сакавіка ў Солсбэры нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок». Лёндан лічыць, што рэчыва трапіла ў Брытанію з тэрыторыі Расеі і ўскладае віну за атручваньне на расейскія улады. Расея абвінавачаньні абвяргае.

Замах на былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры ў сакавіку гэтага году прывёў да сур’ёзнага крызісу ў стасунках паміж краінамі Захаду і Расеяй. Каля 30 краінаў абвясьцілі аб высылцы расейскіх дыпляматаў на знак салідарнасьці зь Вялікай Брытаніяй. Расея ў адказ пачала высылаць супрацоўнікаў заходніх дыпмісій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG