Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пасьля скаргі прыхільніка Пуціна арганізацыю дыябэтыкаў прызналі замежным агентам

Кацярына Рагаткіна
Кацярына Рагаткіна

Абласны суд Саратава прызнаў Саратаўскую рэгіянальную грамадзкую арганізацыю інвалідаў, хворых на цукровы дыябэт «замежным агентам». Рашэньне судоў першай і другой інстанцыі засталося ў сіле, паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода»

Па словах былога кіраўніка арганізацыі Кацярыны Рагаткінай, чальцоў арганізацыі не запрасілі на судовае пасяджэньне. Пра месца і час разгляду справы ім не паведамілі.

Суд прызнаў «замежным агентам» былога прэзыдэнта грамадзкай арганізацыі Кацярыну Рагаткіну. Яе аштрафавалі на 50 тысяч рублёў. Падставай для праверкі грамадзкай арганізацыі стала скарга студэнта-мэдыка, які ўзначальваў студэнцкі штаб падтрымкі Ўладзіміра Пуціна на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле яго слоў, ён чытаў у інтэрнэце, што арганізацыя нібыта існуе на грошы замежных кампаній.

XS
SM
MD
LG