Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: стан здароўя галадоўніка Сянцова пагаршаецца


Алег Сянцоў

Здароўе ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які аб’явіў галадоўку ў расейскай калёніі, пагаршаецца. Пра гэта ўкраінскаму тэлеканалу «Громадське» паведаміў адвакат рэжысэра Дзьмітрый Дзінзэ.

Сянцоў адмаўляецца ад шпіталізацыі, нягледзячы на тое, што мае праблемы з сэрцам і цяжка пераносіць сьпякоту. Рэжысэр ня мае намеру спыняць галадоўку і класьціся ў гарадзкую лякарню горада Лабытнангі. Сянцоў лічыць, што пэрсанал да яго агрэсіўна ставіцца і можа яму нашкодзіць.

14 траўня Сянцоў пачаў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў і калёній ўкраінскіх палітвязьняў. Паводле праваабаронцаў, у Расеі па палітычных матывах адбываюць тэрмін 64 ўкраінцы.

Украінскі рэжысэр асуджаны ў Расеі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Расеяй Крыме. Сянцоў сваю віну не прызнае. Адвакаты і праваабаронцы называюць справу сфабрыкаванай і сьцьвярджаюць, што паказаньняў супраць Сянцова супрацоўнікі ФСБ Расеі дамагліся катаваньнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG