Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На былога кіраўніка штабу Трампа ў судзе даў паказаньні ягоны бізнэс-партнэр


Рык Гейтс
Рык Гейтс

Рык Гейтс — былы дзелавы партнэр Пола Манафорта, экс-кіраўніка перадвыбарчага штабу Дональда Трампа — прызнаўся ў шэрагу злачынстваў, якія нібыта рабіліся сумесна з Манафортам і па ягоным указаньні. Пра гэта Гейтс заявіў на судовым пасяджэньні ў Александрыі ў штаце Вірджынія, паведамляе CNN.

Гейтс прызнаўся, што яны не паведамілі ўладам ЗША аб уласных рахунках у 15 замежных банках, ведаючы, што іх дзеяньні незаконныя. Грошы на гэтыя рахункі «паступалі ад даходаў за палітычныя кансультацыі ва Ўкраіне», растлумачыў ён. Гейтс таксама распавёў, што Манафорт даручаў яму паведамляць пра замежныя даходы як пра пазыкі, каб паменшыць суму падаткаў.

Гейтс — ключавы сьведка па справе аб ухіленьні Манафорта ад выплаты падаткаў і аб дзейнасьці ў якасьці незарэгістраванага замежнага агента на карысьць украінскіх уладаў.

Раней бухгальтар Сінтыя Лапорту прызналася ў судзе, што па просьбе Манафорта і яго бізнэс-партнэраў яна падраблялі падатковыя справаздачы. Гэта дазволіла былому памочніку Трампа схаваць даход з замежных крыніц амаль на мільён даляраў. Абвінавачаньні супраць Манафорта тычацца пэрыяду, калі ён яшчэ не працаваў у перадвыбарчай кампаніі Трампа.

Манафорта абвінавачваюць у адмываньні грошай, змове супраць ЗША і лабіяваньні інтарэсаў былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і ягонай Партыі рэгіёнаў. Суд па справе былога памочніка Трампа пачаўся 31 ліпеня. Гэта першае разьбіраньне ў рамках расьсьледаваньня ўмяшаньня Крамля ў амэрыканскія выбары. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова патрабаваў спыніць гэтае расьсьледаваньне. Масква таксама адпрэчвае абвінавачваньні ва ўмяшаньні ў амэрыканскія выбары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG