Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кампаніі БелаПАН — таксама ператрус і затрыманьні


Ілюстрацыйнае фота. Падчас ператрусу ў кватэры дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая. 14 чэрвеня 2018 году

Як паведамілі Свабодзе супрацоўнікі інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, у іх офісе таксама адбываецца ператрус.

Затрыманая супрацоўніца інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяна Каравянкова, яе завезьлі на допыт у Сьледчы камітэт (СК) разам з затрыманымі рэдактаркамі парталу Tut.by Марынай Золатавай і Ганнай Калтыгінай. Паводле інфармацыі Свабоды, затрыманая супрацоўніца Tut.by Галіна Ўласік.

Дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай на тэлефанаваньні не адказвае.

Сёньня а 7.00 раніцы прадстаўнікі Следчага камітэту прыйшлі зь ператрусам у офіс кампаніі Tut.by.

Ператрус і затрыманьні ў кампаніях Tut.by і БелаПАН. Абнаўляецца

У Сьледчым камітэце растлумачылі, што падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства БелТА аб збоях пры ажыцьцяўленьні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія даваліся названым прадпрыемствам аднаму зь ягоных заказчыкаў.

Паводле СК, да названай супрацьпраўнай дзейнасьці датычныя службовыя асобы выдавецкага дому «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Мэдыя».

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА у сваіх мэтах

«На працягу двух гадоў бязь ведама і згоды рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства зьдзейсьнена больш за 15 тысяч несанкцыянаваных падключэньняў да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сыстэме прадпрыемства», — заявілі ў СК.

У выніку РУП «БелТА» нанесеная істотная шкода, які выявілася ў неправамерным завалоданьні і выкарыстаньні абароненай ад староньняга

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG