Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае грэцкіх дыпляматаў


Расейскія і грэцкія сьцягі перад прылётам ў аэрафорт Афінаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна 27 траўня 2016 году
Расейскія і грэцкія сьцягі перад прылётам ў аэрафорт Афінаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна 27 траўня 2016 году

Расейскае Міністэрства замежных спраў паінфармавала амбасадара Грэцыі Андрэаса Фрыганаса пра высылку з Расеі грэцкіх дыпляматаў. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

«Люстраныя меры» ў дачыненьні да грэцкай боку былі прынятыя пасьля таго, як у ліпені з Грэцыі былі высланы двое супрацоўнікаў расейскай дыпляматычнай місіі. Яшчэ дваім быў забаронены ўезд у краіну. Дыпляматаў абвінавацілі ў спробе збору інфармацыі, а таксама подкупе дзяржаўных чыноўнікаў. Грэцкія ўлады разглядаюць гэта як пагрозу нацыянальнай бясьпецы.

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, расейскія дыпляматы спрабавалі сарваць пагадненьне паміж Грэцыяй і Македоніяй. Краіны не маглі дамовіцца аб перайменаваньні былой югаслаўскай рэспублікі амаль трыццаць гадоў. Новае пагадненьне адкрывае Македоніі шлях у NATO і Эўразвяз. Крыніца Reuters у МЗС Грэцыі пацьвердзіла гэтую інфармацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG