Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Расеі папярэдзіў пра «страшны канфлікт», калі Грузія ўступіць у NATO


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў у інтэрвію радыёстанцыі «Коммерсант FM» заявіў, што ўступленіне Грузіі ў NATO можа справакаваць «страшны» канфлікт. «Незразумела, навошта гэта патрэбна», — дадаў ён.

Мядзьведзеў зрабіў гэтую заяву з нагоды дзесяцігодзьдзя збройнага канфлікту паміж Расеяй і Грузіяй. Пры гэтым ён адзначыў, што ў тым канфлікце не было «ніякай непазьбежнасьці».

У жніўні 2008 году Дзьмітрый Мядзьведзеў, які займаў тады пасаду прэзыдэнта Расеі, абвясьціў аб апэрацыі «па прымусе да міру» ў зоне канфлікту Грузіі з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй, накіраваўшы туды расейскія войскі. Пасьля пяці дзён баявых дзеяньняў, якія скончыліся адыходам грузінскай арміі, Расея прызнала Абхазію і Паўднёвую Асэтыю незалежнымі дзяржавамі.

У адказ Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй, а ў верасьні таго ж году была заснавана камісія NATO — Грузія, закліканая аднавіць грузінскую вайсковую інфраструктуру і садзейнічаць далучэньню Грузіі да Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Сёлета ў чэрвені генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што Грузія стане чальцом альянсу. У адказ прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін папярэдзіў, што Крэмль «вельмі нэгатыўна» адрэагуе на гэты крок, бо ён зьяўляецца «прамой пагрозай для нацыянальнай бясьпекі Расеі».

Прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргвэлашвілі, камэнтуючы заяву Пуціна, назваў пазыцыю прэзыдэнта Расеі «не навіной». Ён падкрэсьліў, што краіна «ня здрадзіць свайму выбару стаць чальцом NATO», а таксама нагадаў пра тое, што «ўсе 29 дзяржаў альянсу агучылі канкрэтнае пасланьне да Расеі, заклікаўшы яе вывесьці свае войскі з тэрыторыі Грузіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG