Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп па-новаму выказаўся пра мэты сустрэчы сына з расейскай адвакаткай


Прэзыдэнт ЗША і ягоны сын

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў, што чальцы ягонай каманды сустракаліся з расейскай адвакаткай у 2016 годзе, каб абмеркаваць яго канкурэнтку на пасаду прэзыдэнта, Гілары Клінтан. Раней толькі сын Трампа і іншыя чальцы каманды прызнавалі такую мэту гэтай сустрэчы — Трамп казаў, што яны абмяркоўвалі ўсынаўленьне расейскіх дзяцей амэрыканцамі.

«Фэйкавыя навіны паведамляюць абсалютную фальсыфікацыю, маўляў, я занепакоены сустрэчай майго цудоўнага сына Дональда ў Трамп Таўэр. Мэтай гэтай сустрэчы было атрымаць інфармацыю пра канкурэнта, што абсалютна легальна і робіцца ў палітыцы ўвесь час — і гэта ні да чаго не прывяло. Я пра гэта ня ведаў!» —напісаў Трамп на сваёй старонцы ў Твітэры.

Летась стала вядома, што старэйшы сын прэзыдэнта ЗША Дональд Трамп-малодшы падчас прэзыдэнцкай кампаніі сустракаўся з Натальляй Весяльніцкай, блізкай да Крамля адвакаткай. Яна нібыта прапанавала даць камандзе Трампа кампрамат на Клінтан.

Трамп-малодшы пазьней апублікаваў заяву, у якой запэўніў, што на сустрэчы размова ішла аб забароне на ўсынаўленьне расейскіх дзяцей амэрыканцамі, а не пра прэзыдэнцкую кампанію ягонага бацькі.

Выступаючы перад амэрыканскім Сэнатам, Трамп-малодшы заявіў, што яму паведамілі аб наяўнай інфармацыі, «якая дыскрэдытуе Гілары [Клінтан] і яе дзелавыя адносіны з Расеяй», але ён паставіўся да гэтага скептычна, хоць і пагадзіўся на сустрэчу зь Весяльніцкай. Адвакатка нібыта пачала размову ў агульных словах, а калі яе папрасілі быць больш канкрэтнай, яна «павярнула размову ў іншае рэчышча і пачала казаць аб усынаўленьнi расейскіх дзяцей амэрыканскімі грамадзянамі і тым, што завецца «акт Магніцкага».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG