Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага дыплямата выклікалі ў Дзярждэпартамэнт ЗША для тлумачэньняў пра ўмяшаньне праз сацсеткі


Гэзэр Наўэрт
Гэзэр Наўэрт

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выклікаў часовага паверанага ў справах Расеі ў ЗША Дзьмітрыя Жырнова па справе аб умяшаньні Расеі ва ўнутраныя справы ЗША. Пра гэта паведаміла ў нядзелю, 5 жніўня, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Гэзэр Наўэрт.

Дыпляматка удакладніла, што ведамства мае намер атрымаць тлумачэньні «пра спробы Крамля выкарыстоўваць уліковыя запісы ў сацыяльных сетках для прапаганды гвалту і расколу ў ЗША».

Раней Вашынгтон запатрабаваў ад Масквы спыніць умяшаньне ва ўнутраныя справы ў ЗША. Гэта адбылося адразу пасьля таго, як сацыяльная сетка Facebook заявіла пра спробы аказаць уплыў на амэрыканскае грамадзтва напярэдадні выбараў у Кангрэс ЗША, якія пройдуць у лістападзе. Расея адпрэчвае ўмяшаньне ў справы іншых дзяржаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG