Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп: Расея, Кітай і КНДР ўмешваюцца ў справы ЗША


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Расея, Кітай і, магчыма, Паўночная Карэя ўмешваюцца ў справы Злучаных Штатаў. Пра гэта прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас свайго выступу ў штаце Агаё, паведамляе тэлеканал NBC.

Паводле словаў Трампа, колькасьць падобных дзеяньняў можа ўзрасьці з-за эканамічнага росту ЗША.

«Мы павінны спыніць умяшальніцтва і ўсіх тых, хто атакуе нас», — сказаў прэзыдэнт.

NBC адзначае, што заява Трампа супярэчыць яго папярэднім выказваньням. У прыватнасьці, некалькі дзён таму кіраўнік Белага дома назваў хлусьнёй інфармацыю пра ўмяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне магчымага ўмяшальніцтва Расеі ў прэзыдэнцкія выбары. У чацьвер, 2 жніўня, кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс заявіў, што Расея ўплывала на ўнутраныя справы ЗША праз прадстаўнікоў улады, СМІ і сацыяльныя сеткі. Ён адзначыў, што расейскі ўплыў працягваецца і мае на мэце аслабіць Злучаныя Штаты напярэдадні выбараў у Кангрэс, якія прызначаныя на лістапад.

1 жніўня Трамп запатрабаваў ад генеральнага пракурора ЗША Джэфа Сэшнса неадкладна спыніць справу аб расейскім умяшаньні. Прэзыдэнт зноў назваў гэтае расьсьледаваньне «паляваньнем на ведзьмаў», а адказнага за яго спецпрокурора Робэрта Мюлера — «ганьбай для ЗША».

Масква абвінавачваньні ў спробах паўплываць на галасаваньне ў замежных дзяржавах адхіляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG