Ураджэнец Чачні Юсуп Тэмерханаў, асуджаны за забойства расейскага палкоўніка Юрыя Буданава, памёр у калёніі, бо ў яго спынілася сэрца. Пра гэта агенцтву «Новости» адвакатка Роза Магамедава. Яна сказала, што абароне так і не ўдалося дамагчыся вызваленьня зьняволенага па хваробе. Аб праблемах Тэмерханова са здароўем было вядома ўжо некалькі гадоў.
Былы палкоўнік расейскай арміі Юрый Буданаў ў 2003 годзе быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў жорсткім забойстве чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай. У студзені 2009 году, нягледзячы на масавыя пратэсты ў Чачні, яго ўмоўна-датэрмінова вызвалілі.
У чэрвені 2011 году Буданаў быў застрэлены на выхадзе з натарыяльнай канторы ў Маскве. Паводле вэрсіі сьледзтва, Юсуп Тэмерханаў стрэліў у яго восем разоў. У траўні 2013 году яго прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўленьня волі па артыкулах аб забойстве на глебе нянавісьці і незаконным захоўваньні зброі.