Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адбыўся выбух каля аддзяленьня Пэнсійнага фонду


У расейскім градзе Калуга невядомыя зладзілі выбух каля ўваходу ў аддзяленьне Пэнсійнага фонду. Пра гэта паведаміла газэта «Московский комсомолец — Калуга». Мясцовы тэлеканал «Ника ТВ» апублікаваў відэа зь месца здарэньня, але пазьней яно было выдалена.

Выбух адбыўся мінулай ноччу. Ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдніх дадзеных, выбуховае прыстасаваньне было начынена патронамі ад аўтамата Калашнікава. Праваахоўныя органы пакуль не пракамэнтавалі інцыдэнту.

Дзяржаўная дума Расеі ў ліпені прыняла ў першым чытаньні закон аб павышэньні пэнсійнага ўзросту да 65 гадоў для мужчын і да 63 гадоў для жанчын. Дакумэнт падтрымала толькі кіроўная партыя «Адзіная Расія». Рэйтынг партыі пасьля гэтага рэзка ўпаў. У Расеі прайшлі акцыі пратэсту супраць рэформы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG