Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі баксэр адмовіўся ад званьня героя за чэмпіёнства


Аляксандр Усік пасьля перамогі ў Маскве 22 ліпеня
Аляксандр Усік пасьля перамогі ў Маскве 22 ліпеня

Украінскі баксэр Аляксандр Усік адхіліў ідэю прысвоіць яму званьне героя краіны за перамогу над расейцам Муратам Гасіевым. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН.

Вусік патлумачыў сваё рашэньне тым, што яму досыць народнага прызнаньня. «Для свайго народу, для пэўнай колькасьці людзей маёй краіны я і так зьяўляюся героем... вось гэта прызнаньне, а ня зоркі, якія вы там раздаяце абы каму», — заявіў баксэр на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Вусік пасьля перамогі над Гасіевым у канцы ліпеня стаў першым у гісторыі абсалютным чэмпіёнам сьвету па боксе ў першай цяжкай вазе. Прэзыдэнт Пятро Парашэнка назваў гэтую перамогу сымбалем барацьбы Ўкраіны. Прэм’ер-міністар краіны Ўладзімір Гройсман, у сваю чаргу, прапанаваў прысвоіць Усіку званьне героя Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG