Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над Полам Манафортам, былым дарадцам Трампа


Пол Манафорт
Пол Манафорт

Пол Манафорт, адзін з былых памочнікаў прэзыдэнта Дональда Трампа па выбарчай кампаніі, сёньня паўстане перад амэрыканскім судом.

Фэдэральныя сьледчыя, якія вывучаюць справу аб так званым ўмяшаньні Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары ў 2016 годе, выставілі Манафорту абвінавачваньні ў банкаўскім і падатковым махлярстве.

Нягледзячы на тое што гаворка ідзе пра фінансавыя злачынствы, судовы працэс можа прывесьці да самых неспрыяльных палітычных наступстваў для падсуднага. У чэрвені 2016 году года Манафорт прысутнічаў пры сустрэчы функцыянэраў з акружэньня Трампа з грамадзянамі Расеі, якія нібыта валодалі «кампраматам» на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай Партыі Гілары Клінтан.

Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер ўжо 14 месяцаў праводзіць расьсьледаваньне магчымага ўмяшаньня Крамля ў выбары ў ЗША.

Дональд Трамп заявіў у аўторак, у дзень пачатку суду над Манафортам, што «змова — гэта не злачынства». Агенцтва Reuters адзначае, што прэзыдэнт Трамп нарошчвае на ціск на сьледзтва на чале з Робэртам Мюлерам. Трамп настойвае, што сярод супрацоўнікаў ягонага выбарчага штабу не было змовы з Масквой. Пры гэтым ён асобна падкрэсьлівае, што нават калі б змова і існавала, то гэта не зьяўлялася б злачынствам.

Напярэдадні, у панядзелак, у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу адвакат Трампа Рудзі Джуліяні заявіў, што «ня ўпэўнены, што змова з Расеяй можа лічыцца злачынствам». Але экспэрты ў прававых пытаньнях неаднаразова заяўлялі, што любы чалавек, у дачыненьні да якога ўстаноўлены факт супрацоўніцтва з Расеяй на выбарах 2016 году, можа быць абвінавачаны ў іншых злачынствах, такіх як змова. І менавіта ў сувязі з гэтым і праводзіцца спэцыяльнае расьсьледаваньне пракурора Мюлера.

Адказваючы на пытаньне аб маючым адбыцца судовым працэсе над кіраўніком перадвыбарчай кампаніі Трампа Полам Манафортам, Джуліяні сказаў у эфіры CNN, што Манафорт «ня быў зьвязаны блізкімі дзелавымі дачыненьнямі з Дональдам Трампам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG