Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскую армію вяртаюцца «палітрукі»


Андрэй Картаполаў

У расейскай арміі сфармавана галоўнае вайскова-палітычнае ўпраўленьне (ГВПУ). Яго стварэньне ў Міністэрстве абароны Расеі абгрунтоўваюць неабходнасьцю ўзмацненьня ваенна-патрыятычнага выхаваньня, паведамляе «Коммерсантъ».

Згодна з указам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, апублікаваным на афіцыйным партале прававой інфармацыі, узначаліць упраўленьне генэрал-палкоўнік Андрэй Картаполаў, раней які кіраваў Заходняй вайсковай акругай і камандаваў расейскімі войскамі ў Сырыі.

Пад камандай Картаполава цяпер таксама апынецца вайскова-патрыятычны грамадзкі рух «Юнармия».

Вайскова-палітычнае ўпраўленьне існавала ў Чырвонай арміі з 1919 году і займалася палітычнай прапагандай. У яго склад уваходзілі нампаліты і палітрукі. Пасьля распаду СССР існавала Галоўнае ўпраўленьне па рабоце з асабовым складам, якое ў асноўным займалася пытаньнямі маралі ў войску. Менавіта на яго базе будзе сфармавана ГВПУ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG