Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваных з Pussy Riot выпусьцілі. І адразу зноў затрымалі


Затрыманьне актывісткі Pussy Riot

Чацьвёра ўдзельнікаў палітычна-мастацкай расейскай суполкі Pussy Riot былі затрыманыя на выхадзе з спэцпрыёмніка, дзе яны скончылі адбываць арышт за ўдзел у акцыі падчас чэмпіянату сьвету ў футболе. Пра гэта паведаміў адзін з затрыманых Пётар Вярзілаў.

«Нікульшын, Пахтусава і Курачова таксама затрыманыя пры вызваленьні зь іншага спэцпрыёмніка», — напісаў Вярзілаў у твітэры.

«Вязуць па Маскве ў аўтобусе зь мігалкамі зь велізарнай хуткасьцю, у суправаджэньні яшчэ дзьвюх машын, якія разганяюць рух», — дадаў ён.

​У часе фінальнай гульні чэмпіянату сьвету па футболе на поле выбеглі актывісты Pussy Riot у паліцэйскай уніформе. Гэта была акцыя пратэсту супраць парушэньня правоў чалавека ў Расеі. Пратэстоўцаў затрымалі, у часе допыту паліцыянт выказаў шкадаваньне, што «цяпер не 1937 год».

Актывісты атрымалі па 15 сутак арышту. Суд прызнаў іх вінаватымі паводле адміністрацыйнага артыкулу аб парушэньні правілаў паводзін на спартовых мерапрыемствах.

Pussy Riot выбеглі на поле ў фінале чэмпіянату сьвету

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG