Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаванаму забойцу дзьвюх жанчын у Бабруйску пагражае сьмяротнае пакараньне


Забойства адбылося на верхнім паверсе пяціпавярховіка. Жыхары дому 37 выклікалі міліцыю.
Забойства адбылося на верхнім паверсе пяціпавярховіка. Жыхары дому 37 выклікалі міліцыю.

Затрыманаму пасьля забойства ў Бабруйску дзьвюх жанчын прад’явілі абвінавачаньне.

У Бабруйску ў ванным пакоі кватэры знайшлі забітымі дзьвюх дзяўчат

Мужчыну падазраюць у забойстве дзьвюх асоб з асаблівай жорсткасьцю паводле падпунктаў 1 і 6 ч. 2 арт. 139 КК. Гэты артыкул прадугледжвае:

  • ад 8 да 25 гадоў турмы;
  • пажыцьцёвае зьняволеньне;
  • сьмяротнае пакараньне.

Што вядома?

Паводле сьледзтва, 36-гадовы жыхар Бабруйску разам з жанчынамі 26 і 27 гадоў ужываў сьпіртныя напоі ў забаўляльнай установе. Пасьля кампанія прыйшла дадому да мужчыны, дзе каля 7 гадзін раніцы ён ударыў знаёмых малатком і нажом.

Жанчыны памерлі на месцы здарэньня. Адна зь іх перад гібельлю пасьпела патэлефанаваць у міліцыю.

Сьляды крыві ў кватэры
Сьляды крыві ў кватэры

Падазраваны віну прызнаў

Мужчыну ўзялі пад варту, ён прызнаў віну і дае паказаньні сьледчым.

Сьледчы камітэт прызначыў правесьці ў дачыненьні да абвінавачанага наступныя экспэртызы:

  • псыхоляга-псыхіятрычную;
  • сэксалягічную;
  • псыхафізіялягічную.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG