Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За распаўсюд забароненай інфармацыі будуць штрафаваць амаль на 5000 рублёў


Максымальныя штрафы за распаўсюд забароненай інфармацыі для юрыдычных асоб і СМІ складуць 100 і 200 базавых велічыняў. Гэта прадугледжана законам аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у КаАП і ПВКаАП, піша БелТА.

Распаўсюд забароненай інфармацыі будзе карацца штрафам:

  • для юрыдычных асоб — ад 20 да 100 базавых велічыняў (ад 490 да 2450 рублёў на момант публікацыі);
  • для СМІ — ад 20 да 200 базавых велічыняў (ад 490 да 4900 рублёў на момант публікацыі).

Гэтыя зьмены набудуць моц з 1 сьнежня разам з Законам аб СМІ, які Савет Рэспублікі ўхваліў 28 чэрвеня.

Першапачаткова новы закон аб СМІ прадугледжваў зьмены ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях: максымальны штраф за распаўсюд забароненай інфармацыі прапаноўвалі павысіць да 500 базавых велічыняў (12 250 рублёў на момант публікацыі).

Міністэрства інфармацыі мяркуе, што пералічваць у абноўленым законе аб СМІ забароненую да распаўсюду інфармацыю немэтазгодна. Паводле ведамства, гэты сьпіс пэрыядычна дапаўняюць іншыя законы.

Каго будуць блякаваць і штрафаваць. Мінінфарм патлумачыў абноўлены закон аб СМІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG