Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт брытанскай Палаты грамадаў: фэйкавыя навіны выцясьняюць рэальныя


Лёндан, будынак брытанскага парлямэнту
Лёндан, будынак брытанскага парлямэнту

Аб’ём дэзынфармацыі ў інтэрнэце расьце так хутка, што фэйкавыя навіны пачынаюць выцясьняць рэальныя. З такой заявай выступіў у Лёндане старшыня камітэту Палаты грамадаў брытанскага парлямэнту ў пытаньнях культуры, прэсы і спорту Дэміен Колінз. Камітэт апублікаваў спэцыяльны даклад аб праблемах дэзынфармацыі.

У дакумэнце гаворыцца, што дэзынфармацыя робіцца сур’ёзнай пагрозай дэмакратыі і ўтрымліваецца заклік прыняць больш жорсткія захады для рэгуляваньня сацыяльных сетак. Раней брытанскі ўрад заявіў пра намер увесьці лічбавую ідэнтыфікацыю ўсіх перадвыбарных аб’яваў у СМІ. Гэта азначае, што ўсе палітычныя тэксты, якія публікуюцца ў інтэрнэце, мусяць мець зарэгістраваных аўтараў, якія нясуць за іх адказнасьць.

Чальцы камітэту разгледзелі зьвесткі з розных краінаў сьвету, у якіх адзначаліся спробы паўплываць на вынікі выбараў з дапамогай сацыяльных сетак. Ім была дадзеная інфармацыя пра тое, як расейскія спэцслужбы спрабавалі ўплываць на настроі выбарнікаў праз рэклямныя аб’явы ў Фэйсбуку.

Калі гэтыя інструмэнты ўмяшаньня настолькі моцныя, што могуць пранікаць у сьвядомасьць мільёнаў людзей, то брытанскае грамадзтва мае справу з сур’ёзнай пагрозай дэмакратыі, заявіў Дэміен Колінз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG