Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі арганізатараў мітынгу супраць пэнсійнай рэформы


На праспэкце акадэміка Сахарава ў нядзелю

Сярод затрыманых кіраўнік Лібэртарыянскай партыі Сяргей Бойка і каардынатар маскоўскага штабу Аляксея Навальнага Алег Сьцяпанаў, піша ў твітэры прэс-сакратар ЛПР Соня Блейд. Акрамя таго, затрыманы вядучы мітынгу Міхаіл Чычкоў.

Раней паведамлялася, што на праспэкце Акадэміка Сахарава ў Маскве прайшоў узгоднены з гарадзкімі ўладамі мітынг супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. Паводле афіцыйных ацэнак, у ім узялі ўдзел каля дзьвюх з паловай тысяч чалавек. Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў нядзелю ў прэс-службе галоўнага ўпраўленьня паліцыі па Маскве. Паводле ацэнкі «Белага лічыльніка», у мітынгу ўзялі ўдзел шэсьць тысяч чалавек.

Як перадае карэспандэнт «Інтэрфаксу», на мітынгу сабраліся грамадзяне са сьцягамі і сымболікай Лібэртарыянскай партыі Расеі, партый «Яблоко» і «Демократический выбор», руху «Открытая Россия», анархісцкіх і фэмінісцкіх рухаў, а таксама прыхільнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які прысутнічаў на мітынгу.

Удзельнікі мітынгу скандавалі лёзунгі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту, за адстаўку ўраду і зьмяняльнасьць улады. На акцыі выступілі прадстаўнікі прафсаюзаў, актывісты, муніцыпальныя дэпутаты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG