Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштаваны яшчэ адзін навуковец, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе


У Маскоўскім СІЗА «Лефортава» утрымліваецца арыштаваны навуковец з Новачаркаску Аляксей Цеміроў. Пра гэта паведаміў у сваім блогу член гарадзкой Грамадзкай назіральнай камісіі Яўген Енікееў.

Аляксей Цеміроў, уладальнік шматлікіх патэнтаў на вынаходніцтвы, у цяперашні час цяжка хворы, ягонае здароўе моцна аслаблена. У публікацыі гаворыцца, што навуковец кіруе малым інавацыйным прадпрыемствам «Мехатроніка». Па словах адваката, на якія спасылаецца праваабаронца Яўген Енікееў, 64-гадовы Цеміроў быў арыштаваны лефортаўскім судом яшчэ 19 ліпеня. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

У прэс-службе Раскосмасу агенцтву «Інтэрфакс» заявілі, што «чалавек зь імем Аляксей Цеміроў на прадпрыемствах дзяржкарпарацыі не працуе».

19 чэрвеня ў Маскве і Каралеве ў памяшканьнях, якія ўваходзіць у склад Раскосмасу, прайшлі ператрусы ў рамках справы аб дзяржаўнай здрадзе. Быў арыштаваны кандыдат тэхнічных навук Дзьмітрый Кудраўцаў, а таксама яшчэ адзін чалавек, імя якога не раскрываецца. У прэс-службе Раскосмасу заявілі, што гаворка ідзе пра падзеі 2013 году. Па дадзеных крыніц расейскага выданьня «Коммерсант», блізкіх да сьледзтва, яны абвінавачваюцца ў перадачы сакрэтных гіпергукавых тэхналёгій адной з краін NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG