Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскія «Мальдзівы» засыпяць сьмецьцем? ФОТА


На ўскраіне Горадні непадалёк ад Нёмана пачалі засыпаць крэйдавыя кар’еры. Для гэтага меўся выкарыстоўвацца грунт, аднак на бераг зьвезена таксама будаўнічае і плястыкавае сьмецьце.

Крэйдавыя кар’еры Сіньку і Зялёнку, якія за бірузовы колер вады называюць «горадзенскімі Мальдзівамі», пачалі засыпаць грунтам з будоўляў.

У кар’ерах патанула ўжо больш за дзесяць чалавек, у тым ліку дзеці. Глыбіня карʼераў сягае 30–40 мэтраў, берагі стромыя і насычаныя вільгацьцю — у іх можна завязнуць, як у багне.

Гарвыканкам, пад адказнасьць якога карʼеры перайшлі ў 2008 годзе, вырашыў ад іх пазбавіцца — засыпаць грунтам.

Гарадзенцы хвалююцца, што разам з грунтам на дно скінуць і сьмецьце, якое доўга перагнівае.​

У вадзе плаваюць дошкі і іншае сьмецьце
У вадзе плаваюць дошкі і іншае сьмецьце
Кар’ер Зялёнка
Кар’ер Зялёнка
Кар’ер Сінька
Кар’ер Сінька
Грунт з будаўнічым сьмецьцем, якім засыпаюць карʼеры
Грунт з будаўнічым сьмецьцем, якім засыпаюць карʼеры

Дасьледаваньне Свабоды пра дарогу праз Альманскае балота прызнанае найлепшым сярод усіх службаў RFE/RL

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG