Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: нашчадак Ракфэлераў дапамагаў Буцінай наладжваць сакрэтную лінію сувязі з Крамлём


Марыя Буціна.

Прадстаўнік кляну Ракфэлераў Джордж Д. О’Ніл-малодшы, кансэрватыўны палітык, па паведамленьнях шэрагу крыніц, аказваў дапамогу Марыі Буцінай у стварэньні сакрэтнай лініі сувязі ўплывовых амэрыканцаў з Крамлём. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Джордж ОʼНіл, 68-гадовы скульптар і актывіст-кансэрватар часоў прэзыдэнцкай кампаніі Пэта Бʼюкенена ў 1992 годзе, арганізаваў у Вашынгтоне сустрэчу дэлегацыі расейскіх высокапастаўленых асобаў з прадстаўнікамі ЗША на Нацыянальным малітоўным сьняданку ў пачатку лютага 2017 году.

На вячэры, якая адбылася праз некалькі дзён пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта Дональда Трампа, расейцы сустрэліся з двума дэпутатамі Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі і іншымі кансэрватыўнымі палітыкамі. Правядзеньне гэтай вячэры ў пачатку 2017 году прыцягнула ўвагу амэрыканскіх пракурораў і фігуруе ў абвінавачаньнях супраць Марыі Буцінай, расейскага палітоляга і актывісткі руху за права валоданьня зброяй, арыштаванай нядаўна ў ЗША.

Буцінай ставяць у віну тое, што яна не заявіла аб сваёй дзейнасьці па прасоўваньні інтарэсаў Расеі ў ЗША. ОʼНіл не адказаў на запыт прадстаўнікоў пракуратуры пра тое, ці меў ён дачыненьне да арганізацыі сустрэчы падчас малітоўнага сьняданку. Міністэрства юстыцыі ЗША адмовілася ад камэнтароў.

У мінулым годзе ОʼНіл растлумачыў агенцтву Bloomberg, што гэтая сустрэча «павінна была падтрымліваць канструктыўны дыялёг і барацьбу з русафобіяй». ОʼНіл, магчыма, дапамог Буцінай стварыць «двухбаковы канал» сувязі паміж Крамлём і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, лічаць экспэрты.

Сьцьвярджаючы, што Буціна не паінфармавала ўлады пра сваю дзейнасьць, прадстаўнікі пракуратуры прадставілі дасье з апісаньнем яе дзеяньняў. Буціна, як вынікае з гэтага дасье, падзякавала ОʼНілу за вячэру і паведаміла, што «яе ўлюблёны прэзыдэнт атрымаў паведамленьне пра добрую ўвагу да расейцаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG