Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістам Свабоды, якія зьнялі танкі на базе «Начных ваўкоў», пагражалі. ВІДЭА


Журналісты Свабоды зьнялі славацкую базу «Начных ваўкоў»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:14 0:00

Журналістам Радыё Свабода, якія здымалі з дрона базу славацкага аддзяленьня расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі», пагражалі.

«Стойце тут. Ці я пайду па зброю», — прыгразіў журналістам уладальнік базы Ёзэф Гамбалэк.

Расейская праўрадавая байкерская групоўка «Начныя ваўкі», чый лідэр, Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург», называе сябе асабістым сябрам Уладзіміра Пуціна, мае рэзыдэнцыю ў славацкім пасёлку Долна Крупа, непадалёк ад перасячэньня межаў трох краін — Славаччыны, Аўстрыі і Чэхіі.

На абгароджанай тэрыторыі знаходзяцца некалькі будынкаў, пафарбаваных у колеры армейскага камуфляжу. Ёсьць там таксама ангары і досыць вялікая прастора, на якім, у прыватнасьці, разьмешчаная вайсковая і паліцэйская тэхніка. Пэўнае ўяўленьне пра аб’ект можна скласьці па зробленых з дрона здымках, апублікаваных адным з карыстальнікаў сацсетак:

«Калі расейскі байкерская групоўка ўсё яшчэ здаецца вам бяскрыўднай бандай расескіх нацыяналістаў, паглядзіце, што адбываецца на іх славацкай базе ў Долне Крупе каля Трнавы. Там і танкі ёсьць».

«Усялякім бальшавікам тут рабіць няма чаго», — заявіў рэпарцёрам славацкага інтэрнэт-выданьня Topky. sk адзін з мясцовых жыхароў. «Мы з гэтым усё роўна нічога ня зробім. Мы іх тут ня хочам, але стараемся займацца сваімі справамі», — кажа яго аднавяскоўка. У іншых насельнікаў Долны Крупы, аднак, ўражаньні пазытыўныя: «Яны тут нядаўна нешта сьвяткавалі, паводзілі сябе прыстойна», «Сюды езьдзяць і расейскія байкеры, праблем зь імі няма».

У Долне Крупе нядаўна трэніраваліся чальцы ваенізаванай арганізацыі «Славацкія навабранцы» — са стралковай зброяй:

У сувязі з інфармацыяй аб наяўнасьці на базе вайсковай тэхнікі славацкая паліцыя выступіла з заявай, у якім сьцьвярджае, што гэтая тэхніка, даўно сьпісаная сілавымі ведамствамі, непрыдатная да выкарыстаньня ў баявых мэтах, а за самім аб’ектам паліцэйскія сочаць і «ў выпадку падазрэньняў у нейкай супрацьпраўнай дзейнасьці неадкладна ўмяшаюцца». Пакуль, аднак, падстаў для ўмяшаньня няма, гаворыцца ў заяве паліцыі.

З гэтым не згодны дырэктар Славацкага інстытута палітыкі ў сфэры бясьпекі Яраслаў Надзь, які адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

Чытаць больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG