Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна можа адмовіцца ад імпарту газу з Эўропы. З Расеі не імпартуе газ ужо тысячу дзён


Прэм’ер-міністар Уладзімір Гройсман на пасяджэньні ўраду Ўкраіны 26 ліпеня заявіў, што Ўкраіна можа адмовіцца ад імпарту газу. Пра гэта ён сказаў, абвяшчаючы пра гатоўнасьць улады выставіць на электронныя аўкцыёны 44 зямельныя ўчасткі з запасамі 150.000.000.000 кубамэтраў газу.

«Наша задача выразная — адкрыць усе геодадзеныя пра нетры, даць магчымасьць на аснове празрыстых аўкцыёнаў прыходзіць украінскаму і сусьветнаму бізнэсу і здабываць украінскі газ, каб мы наогул адмовіліся ад імпарту», - сказаў кіраўнік ураду Ўкраіны.

Пастаўкі імпартнага газу ва Ўкраіну ў 2017 годзе ажыцьцяўляліся выключна з эўрапейскага газавага рынку. У параўнаньні з 2016 годам імпарт газу павялічыўся больш чым на чвэрць — да 14,1 мільярда кубамэтраў з 11,1 мільярда кубамэтраў, паказала ў штогадовай справаздачы Нацыянальная акцыянэрная кампанія «Нафтагаз Украіны».

Наўпрост з Расеі Ўкраіна не імпартуе газ ужо амаль тысячу дзён — з лістападу 2015 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG