Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: У падарунку Пуціна Трампу ёсьць электронны чып. Але хутчэй за ўсё стандартны


Уладзімір Пуцін перадае Дональду Трампу ў падарунак футбольны мяч на саміце ў Хэльсынкі 16 ліпеня 2018
Уладзімір Пуцін перадае Дональду Трампу ў падарунак футбольны мяч на саміце ў Хэльсынкі 16 ліпеня 2018

Футбольны мяч фірмы Adidas, які расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падарыў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу на саміце ў Фінляндыі, утрымлівае электронны чып і можа перадаваць інфармацыю на мабільныя тэлефоны непадалёк. Пра гэта паведаміла ў сераду агенцтва Bloomberg.

У публікацыі адзначаецца, што на мячы відаць лога для чыпа «камунікацыі блізкага поля», які ставілі ў афіцыйныя мячы Adidas на сёлетнім чэмпіянаце сьвету па футболе, які праходзіў у Расеі. Паводле Bloomberg, паднёсшы мабільны тэлефон да мяча, можна атрымаць доступ да відэа і конкурсаў.

Прадстаўнікі Adidas адмовіліся адказаць на пытаньне Bloomberg, ці можа гэты чып быць скарыстаны для расейскай кібэратакі. На сайце фірмы гаворыцца, што чып нельга мадыфікаваць.

У публікацыі пішуць, што прынамсі аднойчы такі чып выкарыстоўвалі для пранікненьня ў тэлефон, хоць экспэрт у кібэрбясьпецы сказаў Bloomberg, што такая кібэратака малаверагодная.

На мінулым тыдні служба аховы Трампа паведаміла, што мяч правяралі ў рамках стандартнай працэдуры для ўсіх падарункаў, якія атрымлівае прэзыдэнт ЗША. Раней сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Ліндсі Грэм напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры, што мяч трэба праверыць на прылады для праслухоўваньня і што ён бы «ніколі не дазволіў занесьці яго ў Белы дом».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG