Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы лідэр Каталёніі Пудждэмон вернецца зь Нямеччыны ў Бэльгію


Былы лідэр каталёнскіх незалежнікаў Карлес Пудждэмон прыняў рашэньне вярнуцца ў Бэльгію пасьля таго, як нямецкі суд адмяніў пастанову аб экстрадыцыі яго ў Гішпанію. Пра гэта паведамляе DW.

Пудждэмон плянуе ў гэтую суботу пакінуць Нямеччыну і вярнуцца ў Бэльгію, дзе знаходзіўся пасьля ўцёкаў з Гішпаніі вясной. Такое рашэньне ён агучыў 25 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне.

Пудждэмон падкрэсьліў, што яго палітычная актыўнасьць таксама будзе базавацца ў Бэльгіі.

Вярхоўны зямельны суд Шлэзьвіг-Гальштэйну адмяніў пастанову аб экстрадыцыі экс-кіраўніка Каталёніі ў Гішпанію, а да гэтага Вярхоўны суд Гішпаніі адмяніў міжнародны ордэр на арышт Пудждэмона.

Суд у Нямеччыне пастанавіў выдаць Пудждэмона Гішпаніі

Нямецкі суд заявіў аб дапушчальнасьці экстрадыцыі Пудждэмона ў Гішпанію толькі паводле абвінавачваньня ў марнаваньні дзяржаўных сродкаў, але не ў мецяжы. Гэта азначае, што ў Гішпаніі Пудждэмона могуць судзіць толькі паводле значна менш сур’ёзнага абвінавачваньня.

17 лiпеня экс-кіраўнік ураду Каталёніі Карлес Пудждэмон заснаваў новы рух за незалежнасьць рэгіёну ад Гішпаніі.

У траўні Пудждэмон адмовіўся балятавацца на пасаду кіраўніка рэгіянальнага ўраду і прапанаваў замест сябе іншую кандыдатуру — дэпутата Кіма Тору.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG