Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Нямеччыне пастанавіў выдаць Пудждэмона Гішпаніі


Рашэньне прынятае на падставе абвінавачаньня за няправільнае выкарыстаньне Карлесам Пудждэмонам дзяржаўных сродкаў. Пра гэта паведамляе гішпанская газэта «El Pais».

Суд у паўночнай нямецкай зямлі Шлёзвіг-Гольштайн пры гэтым чарговы раз адхіліў абвінавачаньне ў мяцяжы, у чым былога лідэра Каталёніі абвінавачвае гішпанскі ўрад.

Тым ня менш, рашэньне нямецкага суду дазваляе выдаць каталёнскага палітыка ў Гішпанію, дзе яго змогуць судзіць і паводле абвінавачаньня ў спробе дзяржаўнага перавароту.

Суд не прыняў рашэньня аб увядзеньні супраць Карлеса Пудждэмона меры стрыманьня, таму ён застаецца на волі.

Пудждэмон знаходзіцца ў Нямеччыне пасьля пераезду туды летась з Бэльгіі. У сталіцы Бэльгіі Брусэлі ён шукаў прытулку пасьля аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці рэгіянальным урадам Каталёніі.

Пудждэмон быў адхілены ад улады пастановай гішпанскага ўраду. Некалькі яго былых калег знаходзяцца ў гішпанскіх турмах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG