Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эквадор можа пазбавіць Джуліяна Асанжа прытулку


Заснавальнік сайту WikiLeaks, аўстралійскі журналіст Джуліян Асанж ужо шэсьць гадоў жыве ў пасольстве Эквадору ў Лёндане і чатыры гады не пакідаў яго тэрыторыю. Экспэрты лічаць, што ўлады Эквадору ўсё-такі могуць яго выдаць, і гэтае пытаньне будзе вырашанае падчас візыту прэзыдэнта Эквадору Леніна Марэны ў Вялікабрытанію: той наўпрост заявіў, што «хоча вырашыць» гэтае пытаньне. Візыт заплянаваны на наступны тыдзень.

Джуліян Асанж жыве ў амбасадзе Эквадору ў Лёндане з чэрвеня 2012 году, калі ён увайшоў у будынак, каб пазьбегнуць экстрадыцыі ў Швэцыю з нагоды абвінавачваньняў у сэксуальных злачынствах, якія ён заўсёды адмаўляў.

У 2017 годзе Асанж атрымаў грамадзянства Эквадору, але ўлады Вялікабрытаніі адмовіліся даць яму дыпляматычны статус, каб пакінуць краіну. У леташнім траўні справа Асанжа ў Швэцыі была закрытая. Тым ня менш брытанская паліцыя абяцала затрымаць яго за парушэньне мясцовых законаў, калі ён пакіне тэрыторыю амбасады. Заснавальнік WikiLeaks асьцерагаецца, што яго могуць выдаць у ЗША, дзе яго вінавацяць у разгалошваньні сакрэтнай інфармацыі.​

Заснавальніка WikiLeaks адключылі ад інтэрнэту пасьля камэнтароў у сацсетках

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG