Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на навучаньне ў БДУ вырасьлі на 11,5%. Каму колькі цяпер плаціць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Самыя дарагія спэцыяльнасьці — «міжнароднае права», «правазнаўства» і «эканамічнае права», «усходняя філялёгія»: 3575 рублёў з 1-га па 3-і курс за 1 год навучаньня (летась было 3136 рублёў). Самыя танныя — «сацыяльная работа», а таксама расейская і беларуская філялёгія — 2354 рублі за год.

Чарговае павышэньне цэнаў на адукацыю тлумачыцца «павелічэньнем памеру тарыфнай стаўкі 1-га разраду і на падставе падлікаў», паведамляе сайт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (PDF).

Вучоба на 1–3 курсах эканамічнага, гістарычнага, філязофскага факультэтаў будзе каштаваць 3467 рублёў, на факультэце журналістыкі і біялягічным — 3223, факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі — 2964, гістарычным, фізычным, хімічным факультэтах — 2673 рублі.

У сярэднім рост цэнаў на адукацыю складае 11,5%.

Істотна больш давядзецца плаціць і старшакурсьнікам: кошт дзённай формы навучаньня на 4-м курсе па спэцыяльнасьцях «дызайн» факультэту сацыякультурных камунікацый, «лінгвакраіназнаўства» факультэту міжнародных дачыненьняў, «усходняя філялёгія» складзе 3095 рублёў.. Найменшыя цэны за навучаньне на 4-м курсе — на спэцыяльнасьці «сацыяльная работа» факультэту філязофіі і сацыяльных навук, а таксама расейскай і беларускай філялёгіі — 1915 рублёў за год.

Аплата за завочнае навучаньне таксама вырасла.

Колькі трэба працаваць, каб акупіць навучаньне ў беларускіх ВНУ?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG