Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: Удзельнік катаваньняў зьняволенага ў яраслаўскай калёніі затрыманы. СК РФ: «Затрыманых няма»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Яго вывелі з калёніі ў кайданках. Паведамляецца, што гэта Максім Яблакаў.

Інфармацыю пра затрыманьне паведамілі праваабаронцы фонду «Грамадзкі вэрдыкт». Пазьней у яраслаўскім упраўленьні СК паведамілі, што Яблакава не затрымлівалі і ўдакладнілі, што няма і іншых затрыманых па гэтай справе на вечары 21 ліпеня.

Жахлівае відэа з катаваньнямі зьняволенага ў калёніі было апублікавана расейскім выданьнем «Новая газета». Відэа было зьнята на партатыўны відэарэгістратар аднаго з супрацоўнікаў калёніі.

У чэрвені мінулага года ў яраслаўскай калёніі № 1 жорстка зьбілі зьняволенага Яўгена Макарава. Сьледчы камітэт пачаў праверку. Супрацоўнікі ведамства вывучылі відэазапіс зьбіцьця, але не выявілі парушэньні закона.

На запісы відаць, як некалькі чалавек у форме Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў, зьняўшы з Макарава вопратку, па чарзе б’юць яго дубінкамі і паліваюць галаву вадой.

Пасьля публікацыі відэа распачалася новая праверка, а Сьледчы камітэт па Яраслаўскай вобласьці завёў крымінальную справу.

Праваабаронцам фонду «Грамадзкі Вэрдыкт» удалося высьветліць імёны і прозьвішчы 12 супрацоўнікаў калёніі, якія, як мяркуецца, удзельнічалі ў катаваньнях. Усяго ў зьбіцьці Макарава прымалі ўдзел 18 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG