Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Гомлем апаганілі надмагільны помнік Міхася Жызьнеўскага


На могілках у вёсцы Сьцяг Працы Гомельскага раёну невядомыя апаганілі помнік беларускага Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага.

Пра гэта Свабодзе паведаміла сястра Міхася Натальля Жызьнеўская.

«Мне патэлефанавалі зь міліцыі і сказалі, што помнік брату запэцканы фарбай», — кажа Натальля.

Яна паведаміла, што на помніку брата чырвонай аэразольнай фарбай зафарбаваныя беларускі гістарычны герб «Пагоня», а таксама дзяржаўны герб Украіны.

Натальля Жызьнеўская разам з нарадам міліцыі паехала на могілкі вёскі Сьцяг Працы, дзе пахаваны Міхась, а таксама ягоныя бацькі, якія памерлі сёлета.

Міхась Жызьнеўскі стаў адной зь першых ахвяраў сутыкненьняў удзельнікаў Эўрамайдану зь міліцыяй. Гэта адбылося раніцай 22 студзеня 2014 году, калі «Бэркут» пайшоў у наступ ва ўрадавым квартале на вуліцы Грушэўскага, разьбіраючы барыкады і затрымліваючы людзей. Першым застрэлілі ўкраінскага грамадзяніна армянскага паходжаньня Сяргея Нігаяна, другім — Міхася Жызьнеўскага. У той дзень загінулі пяць чалавек, і чацьвёра зь іх — у выніку агнястрэльных раненьняў у грудзі, шыю і галаву. Каля 200 пратэстоўцаў атрымалі раненьні.

Жызьнеўскія. У аснове прозьвішча — жыцьцё!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG