Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Трамп ведаў пра 12 супрацоўнікаў ГРУ да сустрэчы з Пуціным


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Рашэньне апублікаваць абвінавачаньне супраць 12 супрацоўнікаў ГРУ да сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Дональд Трамп прыняў асабіста. Прэзыдэнт ЗША меркаваў, што такі крок умацуе яго пазыцыі падчас перамоваў з Уладзімірам Пуціным у Хэльсынкі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Паводле дадзеных агенцтва, перад самітам ў Хэльсынкі намесьнік генэральнага пракурора Род Розэнстайн прадставіў Трампу новыя вынікі расьсьледаваньня меркаванага ўмяшаньня Расеі ў выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Суразмоўцы Bloomberg сьцьвярджаюць, што Розэнстайн прапанаваў прэзыдэнту вырашыць, калі менавіта апублікаваць вынікі — да або пасьля сустрэчы з Пуціным. Трамп вырашыў апублікаваць вынікі неадкладна.

Пра тое, што вялікае журы вырашыла выставіць абвінавачаньні 12 супрацоўнікам ГРУ ў справе аб магчымым ўмяшаньні ў выбары прэзыдэнта ЗША, стала вядома 13 ліпеня. Абвінавачаным інкрымінуецца арганізацыя кібэратакі з мэтай крадзяжу дакумэнтаў і іх наступнай публікацыі.

Паводле дадзеных Міністэрства юстыцыі ЗША, у 2016 годзе прадстаўнікі ГРУ пачалі спэцапэрацыю, сэнс якой складаўся ва ўзломе кампутараў, якія належалі валянтэрам і супрацоўнікам штабу суперніцы Трампа — Гілары Клінтан, у тым ліку і кіраўніка выбарчай кампаніі. У МЗС Расеі назвалі гэтую інфармацыю «ўкідам» з мэтай сапсаваць адносіны перад расейска-амэрыканскім самітам.

Перамовы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША адбыліся 16 ліпеня. На супольнай прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў Трамп адзначыў, што давярае як Пуціну, так і амэрыканскім спэцслужбам. Пасьля крытыкі на свой адрас прэзыдэнт ЗША заявіў, што згодны з высновамі амэрыканскіх спэцслужбаў. Трамп адзначыў, што Масква магла ўмяшацца ў прэзыдэнцкія выбары. Аднак, паводле яго, на вынік выбараў гэта не паўплывала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG