Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Македоніі паведамілі аб пачатку падрыхтоўкі да перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз


Камісар па пашырэньні Эўрапейскага зьвязу Яганэс Ган і прэм’ер-міністар Македоніі Зоран Заеў

Камісар па пашырэньні Эўрапейскага зьвязу Яганэс Ган 17 ліпеня наведаў Македонію, каб афіцыйна абвясьціць пачатак падрыхтоўкі балканскай краіны да перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ у 2019 годзе.

Яганэс Ган павіншаваў Македонію зь нядаўнім падпісаньнем пагадненьня з Грэцыяй, якая вырашыла працяглую спрэчку пра назву краіны. Ён заклікаў македонцаў на восеньскім рэфэрэндуме прагаласаваць за пагадненьне, якое мяняе назву краіны на Паўночную Македонію.

«Гэта ёсьць наглядным прыкладам для іншых рэгіёнаў ва ўмацаваньні добрасуседзкіх дачыненьнях» і «важным укладам у справу міру і стабільнасьці ў Эўропе», падкрэсьліў Ган.

Раней у гэтым месяцы альянс NATO прапанаваў Македоніі пачаць перамовы аб сяброўстве. Гэтае рашэньне таксама абумоўлена завяршэньнем ратыфікацыі пагадненьня з Грэцыяй аб зьмене назвы краіны.

Прэзыдэнт Македоніі затрымаў перайменаваньне краіны. Што далей

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG